Чарговы перапіс насельніцтва ў Беларусі – у 2019 годзе
Пра гэта паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Інна Мядзведзева. Па словах чыноўніцы, кіраўнік дзяржавы даручыў правесці перапіс на высокім узроўні, але мінімізаваць выдаткі.
Усяго ў гісторыі незалежнай Беларусі прайшлі два перапісы насельніцтва — у лютым 1999 года і ў кастрычніку 2009-га.
Навінкай наступнага перапісу стане форма яго правядзення. Па словах Мядзведзевай, перапіс мяркуецца правесці на беспапяровых носьбітах. Акрамя таго, першыя тры дні перапіс будзе праходзіць на стацыянарных участках. Ахвочыя могуць прыйсці на перапіс самі, каб перапісчыкі не прыходзілі да іх дадому.
