Чарговы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці



 

Каля двухсот праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі IPOWER, зноў выйшлі на плошчу Леніна ў Берасці. Гэта ўжо трэці па ліку, штонядзельны збор жыхароў горада і прадмесцяў дзе будуецца завод, які яны між сабой і для СМІ называюць «кармленнем галубоў». Пра тое, што прывяло людзей на плошчу, кажа жыхарка прадмесця «Сцімава», якое знаходзіцца ў зоне будаўніцтва завода:

— Мы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў нашым горадзе. Мы жывем у Сцімава і ведаем пра будаўніцтва заводу з першых грамадскіх абмеркаванняў. Гэта здароўе нас, як грамадзян, нашых дзяцей. Вядома, уся гародніна, якая вырошчвае «Берестье» побач і усё астатняе таксама стане непрыдатным да выкарыстання. Калі гэты завод будзе пабудаваны, спатрэбіцца будаўніцтва яшчэ і новага анкадыспансера.

Мерапрыемства, альбо «кармленне галубоў», цягнулася з 12 да 13 гадзінаў. На плошчы Леніна і вакол прылеглай да плошчы тэрыторыі сілавікоў, прынамсі ў форме, не было. Берасцейцы такім чынам збіраюцца кожную нядзелю а 12-й.

 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце