Чарговы суд за Свіслацкі фэст



10 базавых велічыняў адміністрацыйнага штрафу прысудзіла суддзя Свіслацкага раённага суда Жана Салагубік гарадзенцу Міколу Лемяноўскаму за ўдзел у Свіслацкім фэсьце.

img_4309

Гарадзенец павінен быў ехаць у Свіслач на суд, хоць цяпер усё часьцей суды над грамадскімі актывістамі, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, прысвечаным ушанаванню памяці паўстанцаў 1863 года, праводзяцца па месцы іх жыхарства. Кажа Мікола Лемяноўскі.

– Даволі хутка мне прыйшла паперка, што Кастрычніцкі РАУС не будзе разглядаць справу. Я гэта спакойна ўспрыняў, хоць ездзіць – гэта вельмі дорага. Сведкамі былі міліцыянты, у асноўным яны казалі праўду. Казалі, што нас ніхто не папярэджваў, што яны проста адсочвалі сітуацыю.

Ужо 15-га снежня маюць адбыцца яшчэ тры адміністрацыйныя працэсы над гарадзенцамі Сяргеем Верамеенкам, Уладзімірам Хільмановічам і Віктарам Сазонавым. Але яны пройдуць у Гародні. А вось дата правядзеньня суда над Эдвардам Дмухоўскім яшчэ не вядомая.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня