Чарговы тур прэзентацый кніг да 100-годдзя БХД



У суботу і нядзелю 10 і 11 чэрвеня адбудуцца сустрэчы з сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам і прэзентацыі кнігаў пра БХД у Івянцы, Смаргоні, Ашмянах ды іншых населеных пунктах.

Пра гэта распавёў сам сустаршыня БХД:

– Ездзім мы з прэзентацыяй кніг пра 100-годдзе БХД: гэта кніга “Беларуская хрысцінская дэмакратыя. 1917-2017”, кніга “Сто асобаў хрысцінскай дэмакратыі” і кніга пра Адама Станкевіча, якую гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч толькі-толькі выпусціў. З гэтымі трыма кнігамі едзем па гістарычных мясцінах: Івянец, Гальшаны, Ашмяны, Гудагай, Солы, Смаргонь, Вялейка і магчыма Радашкавічы. 

Як адзначае Павел Севярынец, маршрут паездкі ужо раней адпрацаваны, таму паспець за два дні наведаць усе гэтыя мясціны не будзе праблемай.

Павел Севярынец прапануе ўсім жадаючым паўдзельнічаць у сустрэчах, прысвечаных юбілею БХД.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя