Чарговы вобшук правялі ў камянецкага блогера Алеся Анішчука



Як зараз далей працягваюць ціснуць на блогераў з Берасцейшчыны? Чаму яны падаюцца для ўладаў небяспечнымі? Ці можа інфармацыя, што публікуюць блогеры, стаць заменай незалежным традыцыйным сродкам масавай інфармацыі, якія зараз не маюць паўнавартасных магчымасцяў для працы? Адказы на такія пытанні ў размове з Алісай Поль шукаў сённяшні Госць Рацыі камянецкі Алесь Анішчук.

Чарговы вобшук правялі ў камянецкага блогера Алеся Анішчука. У яго канфіскавалі кампутарную тэхніку з мэтаю праверкі. Падстава – заведзена крымінальная справа па факце размалявання будынку і прыпынку грамадскага транспарту бліз Камянца, – распавёў сам грамадскі дзеяч:

– Афіцыйнай падставай, як мне растлумачылі, стала тое, што ў вёсцы, якая знаходзіцца за 30 кіламетраў ад майго месца жыхарства, нехта размаляваў будынак і аўтобусны прыпынак. Па гэтым факце яны ўзбудзілі крымінальную справу. Гэта, як мне растлумачылі, здарылася яшчэ ў мінулым годзе, недзе ў снежні. Праз два месяцы супрацоўнікі Следчага камітэту завіталі да мяне.

Алесь Анішчук дадаў, што на дадзены момант яго спрабуюць прызваць на тэрміновую службу ў войска. І такім чынам перашкодзіць працы як блогера.

Цалкам размова з Алесем Анішчуком:

Беларускае Радыё Рацыя