Чарговыя прысуды па „берасцейскіх беспарадках” чакаюцца 12 ліпеня



Ужо заўтра, 12 ліпеня, у Берасці будзе вынесены прысуд па чацвёртай групе абвінавачваемых берасцейскіх „беспарадкаў”. Пракуроры ўжо агучылі тэрміны:

– Восем чалавек абвінавачваецца па частцы другой артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або „арганізацыя масавых беспарадкаў”.

Святаславу Герасімуку і Валерыю Мельнічуку  пракурор просіць 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Давіду Збаранскаму — 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Максіму Імховіку і Івану Пацейчуку – 3 гады выхаваўчай калоніі.

Марэку Сізардзэ і Вячыславу Трафімуку запытваецца 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Андрэю Тарасаўцу – 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Справа Яўгена Пекача, Антона Маркава і Аляксандра Цімафеева вынесена ў асобную судовую вытворчасць.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце