Чарговыя затрыманні



2 лістапада ў Менску пасля ператрусу супрацоўнікі КДБ затрымалі 41-гадовага Уладзіміра Жалобава. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

У мінулы панядзелак у сталіцы быў затрыманы Сцяпан Палаўкоў. Па папярэдняй інфармацыі, за пост з абразай Лукашэнкі. Палаўкова змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У Гомелі была затрыманая Наталля Лупан. Да затрымання яна адбыла 30-сутачны арышт за рэпост. Верагодна, цяпер яна затрыманая ў межах крымінальнай справы.

Беларускае Радыё Рацыя