Чарнавус выпек каравай для Лукашэнкі



Мікола Чарнавус (старэйшы) – як кухар па прафесіі і прызванню – выпек вялікі прыгожы каравай для Аляксандра Лукашэнкі. І зрабіў плакат з надпісам: „Лукашэнка, выходзь на плошчу! Бяспеку гарантуем!”

Каравай трымаў на ручніку цэлую гадзіну ў „Маладым парку” ў цэнтры Баранавіч. Атрымаўся адмысловы пікет-запрашэнне, – кажа Мікола Чарнавус.

– Выпек каравай і наладзіў пікет у парку – з 13-й да 14-й гадзіны. Вырашыў запрасіць на „Марш раззлаваных беларусаў” Лукашэнку. А ў сувязі з тым, што кіраўнік краіны баіцца свайго народа, то паведаміў, што бяспеку яму гарантуем.

Паводле Міколы Чарнавуса, такое запрашэнне павінна быць прынятае Аляксандрам Лукашэнкам, калі ён не супраць дыялогу са сваім народам, які, па яго ж волі, апынуўся ў надта цяжкай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя