„Чарніла” – беларуская нацыянальная адметнасць?



Пладова-ягаднае віно, па-народнаму „чарніла”, зʼяўляецца беларускай нацыянальнай адметнасцю?

Разважае ўладальнік вялікай калекцыі гэтых напояў, аспірант Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Ягор Сурскі:

– Пытанне статыстыкі спажывання, я калісцьці проста ўзяў увесь аб’ём пладовага віна беларускай вытворчасці і палічыў, што каб спажыць гэты аб’ём, трэба мільён беларусаў, якія штодня выпілі б па бутэльцы пладовага віна.

Верагодна, зацятая традыцыя спажывання пладовага віна сярод беларусаў сягае часоў Вялікага Княства Літоўскага:

– Асноўным носьбітам традыцый, пасядзелак, гулянак у нашай гісторыі з’яўлялася ўсё ж такі шляхта. Гэта пацвярджаецца яшчэ і тым, што такія напоі гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі, якія адпавядаюць тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай былога Вялікага Княства Літоўскага.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2016 Беларусь заняла другое месца ў свеце па спажыванню алкаголю ў разліку на аднаго чалавека. Першае месца заняла Літва.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара