Чарнобыльская трагедыя: зніклыя вёскі



Вёска Новыя Грамыкі знаходзілася ў Веткаўскім раёне. Цяпер на яе месцы – груда камянёў ад былых кароўнікаў, крамы, школы і дамоў.

А да аварыі на ЧАЭС там была 8-гадовая школа, крама, клуб, бібліятэка і аддзяленне сувязі. Побач з вёскай Новыя Грамыкі – праз раку – Старыя Грамыкі – радзіма міністра замежных справаў Савецкага саюзу Андрэя Грамыкі. Жыхароў вёскі Новыя грамыкі адсялілі ў 1992 годзе ў чыстыя раёны.  

Пасля аварыі на ЧАЭС у Беларусі было адселена каля 138 тысяч чалавек з 500 населеных пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юлія Сівец