Часова забаронены вываз з Беларусі дыхальнай апаратуры



Урад часова забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 красавiка 2020 года №243. Адпаведны дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны.

Забарона не закране апаратуры, якая выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 20 красавіка 2020 года.