Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі палітвязняў



Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, каб выказваць нязменную падтрымку зняволеным ды іх сем’ям, – паведамляе “Вясна”. 

Сярод прысутных на сустрэчы былі: жонкі палітычных зняволеных “вясноўцаў” Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенка, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака ды іншыя сваякі палітвязняў.