Частка арыштаваных пратэстоўцаў выйшла з ізалятара ў Бярозе
Пра гэта паведамляюць берасцейскія актывісты, якія ў панядзелак выправіліся іх сустракаць.
Усе яны — удзельнікі акцыяў пратэсту за перамены, якіх пакаралі за гэта рознымі тэрмінамі арышту:
– Добра сустрэлі. Сустракалі два дзясяткі чалавек каля Бярозаўскага ІЧУ. У тых, хто выйшаў, настрой баявы. У першую чаргу пытаюцца пра навіны, што адбылося ў Беларусі за гэты час, што здарылася, як там акцыі пратэсту. Усе рвуцца ў бой, ніхто не здаецца, нікога гэты адміністрацыйны арышт не пужае. Настроены, каб далей змагацца, каб далей адстойваць свае інтарэсы.
Практыка сведчыць пра тое, што частку арыштаваных удзельнікаў пратэстаў у Берасці пазней могуць развезці па ізалятарах часовага ўтрымання вобласці. Грамада ў такіх выпадках, як правіла, арганізоўваецца ў выправу, каб сустрэць іх.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
