Чатырох стачкамаўцаў „Нафтана” асудзілі кожнага на 15 сутак



Стачкам «Нафтана» паведамляе, што затрыманых 23 і 24 сакавіка чатырох стачкамаўцаў, якія зняліся ў відэа ў падтрымку галасавання на платформе «Голас», 25 сакавіка асудзілі, яны атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе фэйсбук стачкама. «Суткі» атрымалі Сяргей Лапуноў, Андрэй Шкірэнка, Аляксандр Капшуль, Аляксей Драбіцкі.

«Ім прыйдзецца адседзець 15 сутак па надуманым абвінавачванні ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. Астатнія чальцы стачкаму пакуль на волі. Каля іх дамоў кругласутачна дзяжураць «ціхары», – паведамляе стачкам.

Беларускае Радыё Рацыя