Чатыры адукацыйныя трэнінгі ў межах кампаніі «О, балонь!»



Чатыры адукацыйныя трэнінгі ў межах кампаніі «О, балонь цягам двух месяцаў плануюць правесці ў Берасці прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Cустрэчы дадуць карысныя веды пра магчымасці студэнцкай адукацыі. Праект распавядае, што такое Балонская сістэма і дае карысныя навыкі, неабходныя кожнаму навучэнцы вышэйшай адукацыйнай установы, – распавяла адна з галоўных арганізатараў Алена Каховіч:

Агулам гэтыя трэнінгі бясплатныя адкрытыя, але неабходная рэгістрацыя. Усю інфармацыю можна паглядзець на нашым сайце dzedzich.org, там зарэгістравацца і запісацца на сам трэнінг. Трэнінг будзе звязаны і непасрэдна з Балонскім працэсам і з тымі пытаннямі, якія зараз узнікаюць і агулам з рознай карыснай інфармацыяй.

Алена Каховіч звярнула ўвагу, што ўсе сустрэчы будуць пабудаваныя па методыцы роўны-роўнаму. Студэнты ў будучым павінны мультыплікаваць атрыманыя веды сваім аднагрупнікам.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце