Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў вёсцы Верцялішкі
Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў прыватным жылым доме ў вёсцы Верцялішкі Гарадзенскага раёна.
Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам ад мясцовага жыхара ў 01:10. Калі да месца выкліку прыбылі першыя падраздзяленні МНС, драўляны дом ужо быў цалкам ахоплены агнём.
Пры разборы згарэлых канструкцый, паведамляе прэс-служба МНС, знойдзены целы чатырох чалавек: гаспадароў дома, пенсіянерай мужа і жонкі, і дзвюх мясцовых жыхарак 1982 і 1985 гадоў нараджэння.
Напярэдадні пажару ў доме было застолле, пасля якога частка гасцей разышлася, трое засталіся начаваць. 41-гадовы сын гаспадароў і яшчэ адзін госць здолелі самастойна пакінуць палаючы дом. Першага з апёкамі твару, шыі, абедзвюх кісцяў (10% цела) шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі.
Магчымая прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Расследаванне здарэння займаюцца спецыялісты Следчага камітэта і судмедэксперты.
[Not a valid template]