Чатыры месяцы ўтрымліваюць за кратамі вясноўцаў Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча



14 лістапада чатыры месяцы як старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч знаходзяцца ў зняволенні. Раніцай 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі сілавікі — з тых часоў яны ўтрымліваюцца за кратамі па ч. 2 арт. 243 КК (нявыплата падаткаў).

«Навінаў мала, бо дні цякуць аднастайна ад ранішняй праверкі да вячэрняй, ад пад’ёму да адбою, ад сняданку да абеда, ад абеда да вячэры. Як бы нічога не адбываецца, але ўсё і не апішаш. Увогуле, у мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюма «Десять лет спустя», — напісаў Алесь Бяляцкі у адным з лістоў, адзначае Радыё Свабода.

Па стане на 14 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 843 чалавекі. Усяго па крымінальных справах палітычнага характару праходзяць каля 3000 асобаў.