Чэмпіёны налічылі 120 відаў птушак



У Беларусі прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай арніталогіі. У ім, акрамя беларусаў, гэтым разам удзельнічалі і замежнікі. Дзесяць камандаў з розных рэгіёнах краіны змагаліся за тое, хто налічыць самую вялікую колькасць відаў птушак.

Расказвае рэдактар сайту, прысвечанага птушкам, Зміцер Вінчэўскі:

– У гэтым годзе была змешаная фінска-беларуская каманда, якая ў выніку заняла 3-е месца. А перамаглі беларусы. Практычна новая каманда. Кіраўнік, або капітан каманды быў чэмпіёнам мінулага года. Ён сабраў новую каманду, і яны за 12 гадзін, з 6-ці раніцы да 6-ці вечара, адзначылі на сваім маршруце 120 відаў птушак. Гэта новы рэкорд Беларусі. Папярэдні рэкорд быў 114 відаў. Удзельнічалі дзве гарадзенскія каманды. Адна чыста мужчынская, якая адзначыла 100 відаў птушак і заняла ў выніку 7-е месца. І чыста дзявочая, яна адна ўвогуле выступала на гэтым чэмпіянате, яны адзначылі 64 віды і занялі ў выніку 9-ае месца.

Удзельнікі мерапрыемства адзначаюць, што спаборніцтвы сталі святам назіранняў за птушкамі. Адначасна атрымалася зрабіць зрэз міграцыі на пачатак верасня для некалькіх рэгіёнаў Беларусі.

Arly i strynatki Turaw 06-09-2014 by Dz_Kicel 700

Каманда „Арлы і стрынаткі” – Чэмпіён Беларусі  ў Birdrace-2014.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота birdwatch.by