Чэргі грузавых аўтамабіляў у напрамку Літвы



На выезд з Беларусі а 10-й гадзіне ў сераду, 3 траўня, стаялі амаль тры сотні фур. На беларуска-літоўскай мяжы найбольш іх было ў пункце пропуску Каменны Лог — 180. У Катлоўцы налічвалася 50 грузавікоў, у Беняконях — 51. На беларуска-латвійскай і беларуска-польскай межах чэргаў не было.

Чарга легкавых аўтамабіляў на выезд з нашай краіны была толькі ў пункце пропуску Каменны Лог. У 10.00 там іх стаяла 45, – інфармуе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.