Чэргі па святую ваду



На Вадохрышча ў Менскі Свята-Духавы кафедральны сабор можна было бачыць вялікія чэргі.

dscn6592

Сабор у цэнтры горада традыцыйна карыстаецца папулярнасцю ў гэты дзень, а таму такая сітуацыя – не новая. У розны час дня людзям даводзілася стаяць ад некалькіх хвілін і да гадзіны.

“За святой вадой не грэх і пастаяць, – кажа адна з жанчын. – Тым больш, што чарга рухаецца пастаянна”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара