Чупрыс: Інфармацыя пра зніжэнне заробкаў бюджэтнікаў – укід



Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс 19 лютага назвала «ўкідам» інфармацыю пра змяншэнне заробкаў у адукацыі, спартовых школах і культурнай сферы. Пра гэта яна сказала, наведваючы Ваўкавыскі каледж Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, піша БелТА.

«Праведзены маніторынг паказаў, што фонд заробнай платы за студзень не зменшыўся», – сказала Чупрыс.

Яна адзначыла, што ў асобных выпадках выявілі «перакосы» ў налічэнні заробкаў. Выявілася, што яны ўзніклі з-за няправільнага падліку, тыя заробкі нібыта пералічылі.