Чым небяспечная адсутнасць снегу?



Не прыйшла ў свой час зіма, у студзені – зялёныя колеры восені і вясны. Растуць кветкі, з’явіліся пупырышкі на дрэвах, на Берасцейшчыне ўбачылі жураўлёў. 

Людзі па-рознаму ставяцца да гэтага. Адных гэта хвалюе, другім падабаецца. На вуліцах Бярозы па-рознаму ацэньваюць сёлетнія метамарфозы прыроды:

– Няма ды і няма. 

– Вірусаў вельмі шмат. Калі б марозік быў, то ўжо не так было б. Калі ўжо не было да новага года, то ў новым годзе ўжо і не будзе. 

– Я думаю будзе ў лютым-сакавіку. 

– Не будзе.

Былы аграрый Анатоль Сахаруша лічыць, што адсутнасць снегу вельмі небяспечная з’ява для палёў сельгаспрадпрыемстваў, а магчымыя маразы нават у 10 градусаў загубяць азімыя:

– Калі будзе засуха, то ўраджаю чакаць ніякага не прыйдзецца. Зямля акажацца абязводжанай, паколькі не было снегу. Гэта адбылося таму, што залезлі ў космас без меры. 

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле навукоўцаў, адбываецца глабальнае пацяпленне і яно небяспечнае для біясферы. Гэтаму працэсу паспрыяла і дзейнасць чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя