Чырвоны крыж ратуе гомельскіх бяздомных ад марозу



Беларускае таварыства Чырвонага крыжа ў Гомелі арганізавала пункты раздачы ежы і абагрэву для бяздомных. Асобы без пэўнага месца жыхарства могуць прыйсці ў такія месцы, атрымаць цёплую вопратку, выпіць гарачага чаю і паесці.

wp_20170109_004

Старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж” Анжаліка Жукава гаворыць, што пункты будуць дзейнічаць, пакуль будзе захоўвацца халоднае надвор’е.

– Калі пачынаюцца анамальныя тэмпературы і вялікія маразы, вышэйшыя за 15 градусаў. Канешне, калі маразы скончацца, мы спынім выдачу гарачай ежы. Калі маразы адновяцца, то адновім сваю дапамогу. Тушонка, бульба, макароны хуткага прыгатавання, гарачы чай – усё гэта мы раскладаем у кантэйнеры. Яны паелі, пагрэліся і пайшлі.

Пункты абагрэву і раздачы ежы дзейнічаюць у чатырох раёнах Гомеля з дзесяці раніцы да дзвюх гадзін дня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель