Чыжу выставілі абвінавачванне



Як стала вядома “Нашай Ніве” са сваіх крыніц, колішняму алігарху Юрыю Чыжу выстаўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі “Махлярства, здзейсненае групай асоб або ў асабліва буйным памеры”, за што пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі самы ўплывовы бізнесовец у Беларусі, знаходзіцца пад вартай з 15 сакавіка 2021 году. Яго затрымалі пасля вяртання з Масквы. Разам з Чыжом затрымалі кіраўнікоў некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнесоўцы пасля разгрому яго імперыі.