Covid-19: людзі больш давяраюць чуткам, чым афіцыйнай статыстыцы



На Берасцейшчыне ніхто не абнаўляе інфармацыю па колькасці станоўчых тэстаў на Covid-19. Калі сачыць за развіццём падзеяў у рэспубліцы, то на рэгіён выпадае ўжо як мінімум 5,5 – 6 тысяч захворванняў:

– У некаторых раёнах Берасцейскай вобласці ў лякарнях мясцовага роўню знаходзіцца да пяці-шасці соцень хворых. Мясцовае насельніцтва запужанае, інфармацыяй карыстаюцца пераважна з чутак.

Нягледзячы на тое, што пытанне са сродкамі абароны для медыцынскіх супрацоўнікаў было часткова вырашана, большасць баіцца выходзіць на працу, паколькі мае высокія рызыкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Прычына — адсутнасць інфармацыі па Covid-19.

Адная з падставаў масавага выхаду людзей на пікеты па збору подпісаў — схаваныя афіцыйныя звесткі па каронавірусу. Яны бачаць, што сама ўлада не давярае патэнцыйным выбаршчыкам і не лічыцца з імі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота Reuters