Cяргей Гарбуноў: Мы кажам пра мірныя пратэсты беларусаў



Рэдактар тэлеграм-канала «Протесты в мире», які мае больш за 80 тысяч падпісчыкаў, паказвае да сённяшняга часу пратэсты беларусаў.

Яго рэдактар Сяргей Гарбуноў заўважае, што яны былі рады паказваць мірнай рэвалюцыю 2020 года:  

– Як бы не спрабавалі дзяржаўныя прапагандысты выставіць пратэсты ў Беларусі быццам гэта нейкія бандыты ўдзельнічалі, незразумелыя групоўкі, галоўнай нашай задачай было не трапіць на гэту вуду. Нам важна было паказаць, што гэтыя пратэсты былі сапраўды мірныя. Ніякіх ваенных дзеянняў з боку пратэстоўцаў не было. Што ўсе дзеянні былі  выкліканыя толькі несправядлівымі рэзультатамі выбараў, якія не адлюстроўвалі рэальнасці рэзультатаў выбараў. І ўсе дзеянні насілі абсалютна мірны характар.

Прадстаўнікі гэтага тэлеграм канала, кажа Сяргей,  цяпер у сваіх паведамленнях не лічаць Лукашэнку легітымным, і для іх прэзідэнт – Святлана Ціханоўская:  

– Прынята рашэнне, і мы называем Святлану Ціханоўскую абраным прэзідэнтам Беларусі. Лукашэнку мы стараемся ўвогуле не згадваць. І наша вялікае адрозненне ад астатніх тэлеграм-каналаў у тым, што мы не ўспрымаем яго як дзеючага прэзідэнта. Мы не апісваем яго дзейнасць быццам ён прэзідэнт. Для нас гэта не легітымны чалавек, які павінен у будучым несці пакаранне за сваю дзейнасць.

Тэлеграм канал https://t.me/worldprotest паказвае ў сваім вяшчанні пратэсты з усяго свету, вялікую ўвагу яны надаюць таксама пратэстам беларусаў, якія працягваюцца ў Польшчы, Грузіі, Літве ды іншых краінах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]