Да −23°С чакаецца ў Беларусі 8 снежня



У сераду воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Месцамі будзе намаразь, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 18-23, па паўднёвым усходзе — мінус 5-10. Днём будзе ад мінус 4 па поўдні да 14 градусаў ніжэй за нуль па поўначы.

У Менску ўначы чакаецца да мінус 14, столькі ж у Гародні. У Берасці ўначы да мінус 10. Удзень у сталіцы чакаецца да мінус 11, у Гародні да мінус 9, у Берасці да мінус 7.