Да 12 сутак. Судзяць затрыманых у Менску раварыстаў



Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна», у Менску ў судзе Савецкага раёна пачалі судзіць затрыманых каля Цнянскага вадасховішча раварыстаў.

Учора ўвечары сама меней 14 чалавек з іх на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС Менску «для высвятленьня абставінаў». Затрыманыя — удзельнікі роварнага прабегу Toure de Tsna. Паведамляецца, што аднаго чалавека затрымалі за майку з надпісам «Анты-лукашэнка».

Суд пакараў Бахціяра Муратава 11 суткамі арышту, а Рамана Лапіча 12 суткамі. Паўтара дзясятка затрамыных раварыстаў ноч перад судамі адбылі ў турме на Акрэсціна.