Да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка ваеннай разведкі



У Менскім гарадскім судзе да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонавапіша «Вясна».

Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).

Пра гэтую справу і самога Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га Дзмітрый працаваў у Галоўным упраўленні ваеннай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. Гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслуховак. Можна меркаваць, што Самсонаў быў звязаны са злівамі размоў высокапастаўленых чыноўнікаў, якія пасля сталі вядомыя грамадскасці, паведамляе nashaniva.com.

[manual_related_posts]