Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 красавіка



Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе заходні 4-9 м/с, удзень парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень будзе 13-18 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы чакаецца плюс 6-9 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 19-22 градусаў.

belta.by