Да абвінавачанных па „пінскай справе” не даходзяць лісты



Сваякі першай групы абвінавачаных па “пінскай справе” гавораць, што пінчукі-палітвязні скардзяцца на праблемы з ліставаннем. Да адрасатаў не даходзіць шмат карэспандэнцыі. Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча гэта адзін з варыянтаў ціску адміністрацыі калоніі:

„Зараз ужо наколькі я ведаю лісты даходзяць, але не ўсе. Крыўдзяцца на тое, што шмат лістоў не даходзіць, асабліва калі пішуць не родныя, а нейкія чужыя людзі- звычайныя беларусы. Хутчэй за ўсё яшчэ адбываецца і ціск на саміх палітвязняў, асабліва на тых, хто не прызнаў віны- да іх больш жорстка ставяцца”.

Праваабаронца дадае, што ўсім фігурантам “пінскай справы” звычайныя людзі дасылаюць шмат лістоў і паштовак, але ў большасці выпадкаў адваротнай сувязі няма. Пра такія выпадкі грамадзяне паведамляюць у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя