Да Аляксандра Куля прыйшла міліцыя



Да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля сёння раніцай прыйшла міліцыя. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла яго жонка Алена.

Зараз спартсмен не адказвае на званкі, адзначае «Трыбуна».

Аляксандр Куль — адзін з лепшых баскетбалістаў у гісторыі суверэннай Беларусі. Чэмпіён Еўропы-1994 сярод маладзёжных каманд, гуляў у ЗША, выстаўляўся на драфт Нацыянальная баскетбольная асацыяцыі.

Раней Куль падпісаў ліст свабодных спартоўцаў, а таксама выступаў у падтрымку Алены Леўчанкі.

Цікава, што менавіта Аляксандр Куль прыдумаў беларускую назву для флагманскага баскетбольнага праекта краіны — баскетбольнага клуба «Цмокі».