Да Дня Волі – выстава марак і папяровых грошаў



Паштовыя маркі перыяду БНР, Сярэдняй Літвы ды Украінскай Народнай Рэспублікі, народныя касцюмы на марках краін, банкноты пачатку ХХ староддзя можна пабачыць на міні-выставе, што адкрылася ў цэнтры Гародні ў краме “Багач”. Арганізатарам выставы і яе ідэйным натхняльнікам стаў кіраўнік народнага клуба “Скарабей” Віктар Какарэка.

– Гэтая выстава не прысвечана канкрэтна пэўнай даце, якой-небудзь падзеі. Проста калекцыянеры гарадзенскага клуба “Скарабей” паказваюць жыхарам горада свой калекцыйны матэрыял. І хочуць, каб выставу можна было пабачыць не толькі падчас сустрэчы, але і на працягу усяго тыдня. Можа якія турысты пад’едуць, паглядзяць, даведаюцца, што ёсць такі клуб калекцыянераў у Гародні. І для іншых грамадзянаў горада гэта будзе цікава. Крама знаходзіцца на самай цэнтральнай вуліцы, такім чынам, няхай глядзяць.

Віктара Какарэка спадзяецца, што прыйдуць і ўбачаць унікальны матэр’ял са сбораў не толькі пакупнікі крамы, але і ўсе зацікаўленыя гарадзенцы і госці горада. 

Беларускае Радыё Рацыя