Да Полацка не даехала партыя шклоамывальніку



Дзяржкантроль спыніў увоз у Беларусь буйной партыі расейскага шклоамывальніку, паведамляе БелТА са спасылкай на тэлеканал „Беларусь 1”.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі спынілі дзейнасць кантрабандыстаў-бутлегераў. Злачынная група планавала незаконна завезці з Расеі ў Беларусь буйную партыю вадкасці з утрыманнем спірту. Падчас спецаперацыі аператыўнікі спынілі вялікагруз, які ехаў праз беларуска-расейскую мяжу ў напрамку Полацка. Кантрабандысты карысталіся мясцовымі дарогамі, аб’язджалі цэнтральныя трасы. Падчас ператрусу ў аўтамабілі было знойдзена 5,6 тыс. каністраў спіртазмяшчальнай вадкасці агульным аб’ёмам 28 тыс. літраў.

Па заключэнні экспертаў, змесціва небяспечных для здароўя рэчываў у прадукцыі больш чым у 500 разоў перавышае дапушчальныя нормы.