Да помніка расстраляным у Парку Чалюскінцаў няма указальніка



Месца сталінскіх расстрэлаў – адзінае месца, да якога няма ўказальніка – ні пры ўваходзе ў парк, ні далей па алеях. 

На указальніку ёсць „Брацкая магіла”, але гэта магіла савецкіх воінаў і партызан, размешчаная практычна на той жа алеі, дзе і помнік расстраляным ахвярам савецкіх рэпрэсій. 

Паводле  ўспамінаў Францішака Аляхновіча, у гэтым лесе, які пазней быў далучаны да Парку адбываліся расстрэлы зняволеных Менскай турмы НКУС. 

 Мемарыяльны знак размешчаны на павароце да алеі з брацкай магілай воінаў і партызан. 

Драўляны мемарыяльны знак быў усталяваны восенню 1990 году на Дзяды.  

На адкрыцці помніка – фота Уладзіміра Сапагова, выступае Мая Кляшторная – дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. 

На фота можна таксама пабачыць Міхася Ткачова, Мхася Кукабаку, Антаніну Хатэнку, Юрыя Дракахруста, Уладзіміра Кармілкіна.

Беларускае Радыё Рацыя