Да пяці гадоў калоніі пагражаюць пенсіянеру за прапановы па канстытуцыйнай рэформе



Да пяці гадоў калоніі. Прапановы пенсіянера па канстытуцыйнай рэформе кваліфікавалі як распальванне варожасці.

Мікалай Віцікаў

14 студзеня ў вёсцы Церуха на Гомельшчыне затрымалі 68-гадовага пенсіянера і былога сельскага дэпутата Мікалая Віцікава. Ужо дзясятыя суткі пенсіянер утрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3.  Паведамляе Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.

Падставай для затрымання стаў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 КК — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам.  З ператрусам да мужчыны прыйшлі яшчэ 6 студзеня. Следчыя шукалі «экстрэмізм і сімволіку», але ў выніку нічога не знайшлі. У пастанове на ператрус было пазначана, што Віцікаў «„нелицеприятно“ выказаўся пра Усебеларускі народны сход».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]