Да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі палітзняволеную Дар’ю Верамейчык



Суддзя Ленінскага раёна Менска Настасся Ачалава прызнала дзяўчыну вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яе вызвалілі ў залі суда.

Нагадаем, дзяўчыну затрымалі 25 лютага 2022 года. Да суда палітзняволеная знаходзілася пад вартай. Сябры апісваюць яе як надзейную і спагадлівую сяброўку і справядлівага чалавека, які заўсёды дапамагае іншым. Яна захапляецца футболам, з дзяцінства заўзее за «Барселону» і з’яўляецца прэзідэнтам афіцыйнага фан-клуба каманды ў Беларусі.

[manual_related_posts]