Да якога часу будзе закрыты пешы пераход Брузгі-Кузьніца?



Пешы пераход праз Брузгі-Кузьніца будзе закрыты, да тае пары, пакуль не будзе пабудаваны асобны пешы пераход з беларускага боку.

Такія ж умовы павінны быць створаныя і на іншых пераходах, дзе да першага кастрычніка існаваў пешы канал для перасячэння мяжы.

Генеральны Консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч выказывае шкадаванне, што Памежны камітэт Беларусі не падбаў пра інфраструктуру для пешаходаў у час.

– Першапачаткова польскі бок не вельмі хацеў адчыніць гэта пераход, бо не меў інфрастуктуры. Пасля, калі ў нашай часцы пераходу былі зробленыя сцежка для пешых ды пункты кантролю пашпартоў для мытнага дагляду, то мы сталі гатовыя да адкрыцця. Памятаем, што на пачатку гэтага году пераход быў адкрыты. А беларускі бок, які настойваў на тым, каб такі пераход быў, у той час не праводзіў ніякіх інвестыцыяў. 

Жыхары Гародні ды Гарадзеншчыны актыўна карысталіся пешымі пераходамі ажно да закрыцця. Сведчанне таму, змяншэнне чэргаў прыватных аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы ды змяншэнне нагрузкі на чыгунку. Роварнае перасячэнне мяжы магчыма толькі на агульным канале разам з аўтамабілямі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя