Дачка Мацкевіча: Патрабаванні бацькі можна выканаць і пры ўмове прававога дэфолту



Уладзімір Мацкевіч працягвае галадоўку. Ён патрабуе перадаць яго справу ў суд і змяніць меру стрымання. Гэтыя патрабаванні можна выканаць нават ва ўмовах прававога дэфолта Беларусі – кажа дачка філосафа Надзея Лучанок.

Цяпер нашая галоўная задача – выратаваць яму жыццё. Часу засталося няшмат. Мінімум – гэта не дапусціць сухой галадоўкі. Максімум, каб усе яго патрабаванні былі выкананыя. Я ўпэўненая, што мой бацька не хоча паміраць, што яму ёсць, што сказаць. Але гэта чалавек місіі. І ён пойдзе да канца. У яго цяпер няма іншых спосабаў і гэта адзінае, што ён можа зрабіць – ахвяраваць сваім здароўем, каб звярнуць нашую ўвагу на вечныя каштоўнасці, як разуменне дабра і зла. З заўтрашняга дня Уладзімір Мацкевіч плануе адмовіцца і ад вады, – кажа Надзея.

[manual_related_posts]