Дакладнай інфармацыі ў менскім офісе “Белсат” пакуль няма



Бюджэт тэлеканалу “Белсат” можа быць скарочаны ў тры разы. Гэтая навіна фактычна ўзарвала беларускую інфармацыйную прастору. Дадатковага масла ў агонь падліла чутка, што вяшчанне тэлеканалу часткова або поўнасцю будзе пераведзенае на расейскую мову.

„Дакладнай інфармацыі на гэты конт у менскага офісу “Белсат” пакуль няма,” – кажа генеральны прадзюсар тэлеканалу “Белсат” у Беларусі Аляксей Мінчонак.

– Ёсць толькі неафіцыйная інфармацыя. І да яе трэба ставіцца так, як трэба ставіцца да неафіцыйнай інфармацыі. Яна з неафіцыйных краніцаў, таму нельга казаць, што гэта дакладна і напэўна. У супрацоўнікаў каналу мабілізацыя. Хто як можа выказвае сваё стаўленне да гэтага ў сацыяльных сетках, у размвах з калегамі. Ніякай апатыі няма, усе працуюць, так, як учора, і так, як заўтра будзем працаваць.

Як пакрэсліў Аляксей Мінчонак, супрацоўнікі “Белсат” у Менску пакуль не кінуліся шукаць новую працу і чакаюць на гэты конт удакладнення інфармацыі з Варшавы.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя