Дапамога Алесю Чобату



Дапамагчы сляпому паэту Алесю Чобату, што жыве адзін ў 100-гадовай бацькавай хаце ў Скідзелі недалёка ад Гародні, можа любы жыхар Беларусі. Гэта можна зрабіць праз адмысловую кампанію, якая агнанізавана на сайце Таlaka.by.

За некалькі дзён арганізатары падтрымкі паэту сабралі амаль у два разы болей за патрэбную суму.

5tcob5

Пра тое, што патрэбна паэту, распавядае беларуская паэтэса Данута Бічэль:

– Перш за ўсё, гэта душа чалавечая, гэта ўвага. Каб ён не быў зусім адзінокі, каб яго людзі асцярожна, далікатна наведвалі, не забывалі яго. Дзяліліся з ім, перш за ўсё – добрым словам, малітвай. Можа малітва яму больш за ўсё патрэбна.

Гарадзенскі паэт Юрка Голуб упэўнены, што Алесю Чобату будзе патрэбная любая дапамога:

– Канешне, як і ўсім, у тым ліку пісьменнікам, яму вельмі патрэбна дапамога.    

Дапамогу праз Талаку ўжо аказала каля 60 чалавек з усёй Беларусі, сярод ахвярадаўцаў такія вядомыя журналісты як Вітаўт Руднік, Севярын Квяткоўскі, Паўлюк Быкоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня