Даследаванне акадэміі навук: толькі 13% беларусаў — за сяброўства ў ЕС
18 гадоў таму
Амаль траціна беларусаў хочуць, каб цягам 5-10 гадоў краіна захоўвала нейтралітэт. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, вынікі якога апублікавалі 21 верасня.
Удзельнікам апытання, прапаноўвалася адказаць, якой яны хацелі б бачыць сваю краіну на міжнароднай арэне праз 5-10 гадоў. Згодна з апрацаванымі дадзенымі, 26,7% рэспандэнтаў адказалі, што хацелі б бачыць Беларусь як дзяржаву, якая захоўвае нэйтралітэт і не ўваходзіць ні ў якія саюзы ці блокі. Яшчэ прыкладна па 13,7% выступаюць адпаведна за ўступленне ў Еўрасаюз або інтэграцыю ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Ажно 35,8% не змаглі адказаць на пастаўленае пытанне.
