Давыдзька хоча узяць пад кантроль беларускіх блогераў
19 гадоў таму
Кіраўнік грамадскага абъяднання «Белая Русь» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька лічыць, што прыхільнікі ўлады страцілі кантроль над інтэрнэтам і дазволілі ўмешвацца ва ўнутраныя справы «гістарычным ворагам».
Давыдзька збіраецца на заканадаўчым узроўні ўзяць блогераў пад «жорсткі кантроль». Паводле слоў дэпутата, блогеры павінны класіфікавацца, атрымліваць адпаведную ліцэнзію і дазвол. Акрамя таго, Давыдзька ананасаваў стварэнне праўладнай партыі на базе «Белай Русі», якая будзе выступаць за «моцную прэзідэнцкую рэспубліку».
