Дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў Беларусі 1 студзеня



Дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў Беларусі 1 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У першы дзень 2018 гада ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу і раніцай – з мокрым снегам. У начныя гадзіны месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвым, умераным, ноччу па паўночным захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах краіны – парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. У другой палове дня будзе 2-8 градусаў цяпла.

БЕЛТА