Дэкларацыі аб даходах сталі крыніцай для новых карупцыйных выкрыццяў



Дэкларацыі аб даходах сталі крыніцай для новых карупцыйных выкрыццяў, паведаміў журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Аляксандр Канюк адзначыў, што ёсць новыя крымінальныя справы, калі дэкларацыі сталі першапачатковай крыніцай, што падштурхнула органы, якія праводзяць аператыўна-вышуковую дзейнасць, для праверкі адпаведных фактаў.

Генеральны пракурор не стаў прыводзіць канкрэтныя прозвішчы, паведаміўшы, што грамадскасць у свой час пра іх даведаецца.

Генпракуратура і адпаведныя падраздзяленні ў абласцях вывучаюць і аналізуюць прадстаўленыя чыноўнікамі дэкларацыі аб даходах. Калі ёсць такая неабходнасць, праводзяцца пракурорскія праверкі. Паводле слоў Аляксандра Канюка, гэта звычайная практыка.

Як паведамлялася, памочнік – інспектар па Гарадзенскай вобласці Сяргей Раўнейка трапіў у поле зроку праваахоўнікаў больш як паўтара года таму. Звярнулі ўвагу на яго дэкларацыі аб даходах. „Калі вывучэнне вялося кадравае, я задаў пытанне, адкуль такая раскоша: аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка. Не можа звычайны чыноўнік і яго сям’я гэтак жыць”, – раней пракаменціраваў затрыманне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

belta.by