Дэлегацыя СААЗ прыбыла ў Беларусь для назірання за сітуацыяй з мігрантамі



Лагер для мігрантаў у лагістычным цэнтры ўжо наведаў дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Рокеншаўб, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

«Уцекачы скардзіліся на здароўе, у некаторых ёсць хранічныя захворванні. Улады Беларусі дапамагаюць у вырашэнні гэтых праблем», — кажа Джэральд Рокеншаўб. Ён таксама падкрэсліў, што выкарыстанне слезацечнага газу можа выклікаць праблемы са здароўем.

Сілавікі Беларусі раней завялі крымінальную справу супраць службовых асобаў Польшчы па факце нападу на мігрантаў са слезацечным газам і вадамётамі. Польшча, у сваю чаргу, вінаваціць рэжым Лукашэнкі ў выкарыстанні мігрантаў як палітычнай зброі.

Беларускае Радыё Рацыя