Дэмакратычныя партыі не будуць ладзіць сумеснае назіранне за рэферэндумам



Беларускія дэмакратычныя партыі не будуць ладзіць сумесную кампанію назірання за правядзеннем канстытуцыйнага рэферэндуму. „Мы, прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый, лічым, што сёння, калі захоўваецца палітычны крызіс і працягваюцца рэпрэсіі, унясенне зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з’яўляецца немэтазгодным. — падкрэсліваецца ў заяве.

Палітычныя партыі планавалі сумесную кампанію назірання. Памяняць рашэнне яны вырашылі ў выніку таго, што цяпер сілавыя структуры пачалі пераслед назіральнікаў выбарчай кампаніі 2020 года. Пад гэты пераслед трапілі і сябры палітычных партый. Канстытуцыйны рэферэндум ўлады мяркуюць правесці ў другой палове лютага 2022 года. Офіс Святланы Ціханоўскай і НАУ Паўла Латушкі заклікаюць беларусаў прыйсці і перакрэсліць усе варыянты адказаў у бюлетэнях.