„Палатка” не будзе ініцыяваць скарачэнне дэкрэту?
Дэпутаты не будуць ініцыяваць скарачэнне адпачынку па доглядзе дзяцей да трох гадоў, заявіла сёння дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Бераснёва на круглым стале „Партрэт сучасніцы: беларуская жанчына сёння”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„Калі гавораць, што тры гады для дэкрэтнага адпачынку – гэта шмат і, можа, трэба перагледзець, то такой ініцыятывы ад дэпутатаў, вядома, не будзе. Гэты адпачынак сёння – дасягненне. І ў мужчын таксама ёсць такое права”, – сказала парламентарка.
