Дэпутат прапануе прыраўняць карту паляка да другога пашпарта і забараніць яе



Дэпутат Ігар Хлабукін (у мінулым — спецыяліст па пажарнай бяспецы) лічыць, што на заканадаўчым узроўні трэба прыраўняць атрыманне карты паляка да другога грамадзянства, якое, па яго словах, «у нас не дапускаецца практычна», адпаведна, «карта паляка павінна быць забароненая».

Між тым, такія карты маюць больш за 130 тысяч грамадзян Беларусі.