Дэпутат, які адмовіўся збіраць подпісы за Лукашэнку, трапіў у гарадзенскую турму



Георгій Дзядзюшка, дырэктар камбікормавага завода ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна, быў затрыманы ў канцы верасня.

Ён быў таксама дэпутатам мясцовага савета. Прычым двойчы. Абвінавачванні яшчэ не выстаўленыя. Папярэдне, атрыманне хабару, — расказвае Еўрардыё яго жонка Мая.

У самой Росі і на заводзе ходзяць чуткі, што Дзядзюшка трапіў у турму праз грамадзянскую пазіцыю: як дырэктар Георгій адмовіўся прымушаць сваіх супрацоўнікаў падпісвацца за Лукашэнку падчас перадвыбарнай кампаніі.

Цяпер Георгій Дзядзюшка знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Меру стрымання, нават з улікам таго, што ў яго шматдзетная сям’я і крэдыты, пакуль што не змянілі. У сям’і Дзядзюшкаў — шасцёра дзяцей, малодшаму — 10 месяцаў. У 2018 годзе яго жонка Мая была ўзнагароджана ордэнам маці.